Зімбабвійскі дыктатар Мугабэ адсвяткаваў 93-годдзе за два мільёны еўра
Роберт Мугабэ, які кіруе Зімбабвэ ўжо 37 гадоў, заявіў, што не плануе сыходзіць ад улады.
Прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ пышна адсвяткаваў сваё 93-годдзе на фоне глыбокага эканамічнага крызісу ў кіраванай ім краіне. Пасля 37 гадоў ва ўладзе лідар дзяржавы заявіў, што не мае намеру яе аддаваць. «Людзі, якія фарміруюць свае ўласныя групкі, кажуць, што Мугабэ павінен сысці. І я пытаюся ў сябе, куды ж я пайду?» — сказаў ён у транслюемай дзяржаўнымі радыё і тэлебачаннем прамовы ў суботу, 25 лютага. Выступ цягнуўся больш за гадзіну.
Найстарэйшы кіраўнік дзяржавы ў свеце таксама зладзіў вечарынку для некалькіх тысяч гасцей з кіруючай партыі ў аддаленым ад сталіцы горадзе Матопас. Кошт свята ацэньваецца ў два мільёны еўра. Сярод іншага гасцей частавалі 93-кілаграмовым тортам у выглядзе Афрыкі, паколькі «ў Афрыцы яго (Мугабэ — рэд.) усе любяць», піша агенцтва dpa са спасылкай на арганізатара вечарыны.
Сам Мугабэ на свята надзеў касцюм, упрыгожаны ўласнымі малюнкамі і партыйнымі кветкамі. Яго жонка Грэйс, якую лічаць магчымай пераемніцай прэзідэнта, таксама мела падобны ўбор.
Эканоміка Зімбабвэ, па дадзеных Міжнароднага валютнага фонду, у гэтым годзе скароціцца на 2,5 %, у той час як 80 % заробкаў знаходзіцца ў ценявым сектары эканомікі.
dw.com