Зяленскі возьме пад кантроль расследаванне забойства Шарамета
Уладзімір Зяленскі будзе акцэнтаваць увагу на расследаванні праваахоўнымі органамі нападаў на журналістаў, у тым ліку забойствы Паўла Шарамета, заявіў дарадца новага ўкраінскага прэзідэнта па палітычных пытаннях Дзмітрый Разумкаў у эфіры тэлеканала «112 Украіна».
![Фота Генадзя Кеснера Фота Генадзя Кеснера](/img/v1/images/20180720_115402_logo_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Генадзя Кеснера
«Думаю, што так, гэта будзе ініцыіравацца. У якой форме — мне сёння гаварыць цяжка, таму што заканадаўча там ёсць пэўныя абмежаванні, але я думаю, што ініцыятыва прэзідэнта ў гэтым плане будзе», — сказаў Разумкаў.
Тэму забойства Шарамета Зяленскі ўздымаў падчас дэбатаў з дзеючым прэзідэнтам Пятром Парашэнкам на стадыёне ў Кіеве 19 красавіка. «Чаму падпальшчыкаў крамы Roshen (кандытарская карпарацыя, створаная Парашэнкам у 1996 годзе. — БелаПАН.) знайшлі за чатыры гадзіны, а падпальшчыкаў ваенных складоў і ўзрывальнікаў машыны Шарамета не могуць знайсці некалькі гадоў?» — спытаў Зяленскі. Яго апанент на пытанне не адказаў.
Нагадаем, 29 красавіка 2018 года ў Мінску на Паўночных могілках на магіле журналіста адбылося адкрыццё помніка.
Як паведамляў прэс-сакратар Генпракуратуры Украіны Андрэй Лысенка, на сённяшні дзень у следства засталіся чатыры версіі адносна матыву злачынства.
naviny.by