Зонд «Бепіколамба» даслаў першую фатаграфію Меркурыя
Зонд «Бепікаломба» сумеснай Еўрапейска-Японскай місіі па даследаванні Меркурыя 1 кастрычніка ўпершыню праляцеў міма гэтай планеты.
Ён перадаў першыя здымкі яе паверхні, на якія трапіла частка Паўночнага паўшар'я Меркурыя з кратарамі Кальвіна і Лермантаў і раўнінай Сіхту. «Бепіколамба», запушчаны ў кастрычніку 2018 года, павінен выйсці на арбіту Меркурыя ў 2025 годзе – да гэтага ў рамках сваіх гравітацыйных манеўраў ён праляціць міма планеты шэсць разоў.
Паводле meduzalive