Ізраіль. Геі як зброя сіяністаў

Новыя ідэі папулярызацыі іміджу Ізраіля за мяжой прыдумалі ў Тэль-Авіве. Нагадаем, што пасля гісторыі з вайсковай атакай на мірную флатылію, якая пастаўляла ў сектар Газа ежу, імідж краіны ў свеце вельмі пагоршыўся. Па выніках апытання жыхароў планеты наконт таго, да якой нацыі яны ставяцца прыязна, Ізраіль займае 194-ую пазіцыю сярод 200 дзяржаў.  Каб рэабілітавацца, ўрад Ізраілю запусціў кампанію Brand Israel. Яна  ўключае ў сябе шмат блокаў – культурны, адукацыйны і г.

Новыя ідэі папулярызацыі іміджу Ізраіля за мяжой прыдумалі ў Тэль-Авіве. Нагадаем, што пасля гісторыі з вайсковай атакай на мірную флатылію, якая пастаўляла ў сектар Газа ежу, імідж краіны ў свеце вельмі пагоршыўся. Па выніках апытання жыхароў планеты наконт таго, да якой нацыі яны ставяцца прыязна, Ізраіль займае 194-ую пазіцыю сярод 200 дзяржаў.  Каб рэабілітавацца, ўрад Ізраілю запусціў кампанію Brand Israel. Яна  ўключае ў сябе шмат блокаў – культурны, адукацыйны і г. д.  Нечакана для ўсіх важнае значэнне надаецца таму, што гомасексуалісты ў Ізраілі маюць самыя вялікія правы ў параўнанні з калегамі з іншых краінаў рэгіёну. Гэта абсалютная праўда. Акрамя  Ізраілю недзе на Блізкім Усходзе не праходзіць штогод Гей-прайд.
З улікам таго, што грамада гомасексуалістаў вельмі ўплывовая на Захадзе, тактыка прасоўваць імідж Ізраілю праз іх тусоўку дастаткова перспектыўная. У 2008-ым годзе ў амерыканскай арганізацыі “Настаўнікі супраць акупацыі, якая падтрымлівае Палесціну, узнік скандал. Нехта адмовіўся падпісваць петыцыю супраць Ізраілю, бо ў Палесціне пераследуюць лесбіянак.
Па матэрыялах Guardian (Вялікабрытанія)