Ізраіль. Канец ізраільскай КПСС

Парламенцкія выбары 11 лютага ў Ізраілі, на якіх перамаглі правыя партыі Лікуд і Кадыма, сталі гістарычнай катастрофай для ізраільскіх лейбарыстаў. Між тым, Партыя працы — адна з самых першых партый Ізраіля, якая ўзнікла яшчэ ў часы эміграцыі яўрэяў у Палесціну. Менавіта яе лідэр Давід Бен-Гурыён абвясціў у 1948 годзе дэкларацыю пра стварэнне дзяржавы Ізраіль. З таго часу да канца 70-х партыя манапольна фармавала ўрад, за што яе нават іранічна называлі ізраільскай КПСС.

Парламенцкія выбары 11 лютага ў Ізраілі, на якіх перамаглі правыя партыі Лікуд і Кадыма, сталі гістарычнай катастрофай для ізраільскіх лейбарыстаў. Між тым, Партыя працы — адна з самых першых партый Ізраіля, якая ўзнікла яшчэ ў часы эміграцыі яўрэяў у Палесціну. Менавіта яе лідэр Давід Бен-Гурыён абвясціў у 1948 годзе дэкларацыю пра стварэнне дзяржавы Ізраіль. З таго часу да канца 70-х партыя манапольна фармавала ўрад, за што яе нават іранічна называлі ізраільскай КПСС. Цяпер лепшыя часы прайшлі: на апошніх выбарах партыя заняла толькі чацвёртае месца, атрымаўшы ў новым Кнесеце ўсяго 13 мандатаў — найгоршы вынік за ўсю гісторыю структуры. Прычым лейбарыстаў абышлі не толькі заклятыя ворагі з правага флангу. “Бронзавым прызёрам выбараў стаў блок папуліста Авігдора Лібермана, брэндам якога сталі абяцанкі дазволіць продаж свініны і грамадзянскія шлюбы (не дзіўна, што за яго галасавала палова эмігрантаў з былога СССР). Цяпер сярод ізраільскіх палітолагаў пачалася палеміка: выканала Партыя працы сваю “гістарычную ролю ці ўсё ж мае нейкія шансы на выжыванне? Прыхільнікі першага тэзісу аргументуюць палітычную смерць лейбарыстаў тым, што партыя страціла сваю сацыяльную базу — прафсаюзы і кібуцы. Аптымісты даводзяць, што прычыны электаральнага краху ляжаць у персанальнай галіне. Так, цяперашні лідэр лейбарыстаў Амір Перэтц быў міністрам абароны падчас няўдалай для Ізраілю ліванскай кампаніі. Цікава, што некаторыя эксперты даюць лейбарыстам параду ўступіць у партыю Кадыма — партыю, створаную Арыэлем Шаронам пасля яго выхаду з Лікуда. Ідэя, можа, і нядрэнная, калі не ўлічваць, што амаль дваццаць гадоў лейбарысты будавалі свой выбарчы імідж як партыя альтэрнатывы Шарону.