Ізраільскае грамадства спрабуе зразумець сутнасць прынятага 10 кастрычніка закона, адпаведна якому кожны грамадзянін краіны неяўрэйскага паходжання мусіць прынесці клятву вернасці ізраільскай
дэмакратычнай дзяржаве. Праўда, закон яшчэ павінен быць падтрыманы Кнесетам. Нават палітыкі, якія не адносяць сябе да лагеру левай апазіцыі, згодныя, што тут ёсць нейкі элемент расісцкай тэорыі,
аўтары якой сцвярджаюць, што нацыянальнасць вызначае палітычную пазіцыю. Ліберальная газета «Haaret» увогуле напісала, што «пасля 10 кастрычніка мы будзем жыць у афіцыйна
прызнаным этнакратычнай, тэакратычнай і расісцкай краіне». Хутчэй за ўсё, прэм’ер кідае костку правым партыям, без згоды якіх не будзе забаронена будаўніцтва яўрэйскіх пасяленняў на
палесцінскіх землях. Гэта ключавая ўмова для працягу мірнага дыялогу з арабамі.
Па матэрыялах «Lewіca» (Польшча)
Ізраіль. Клятва вернасці дзяржаве
- Замежжа
- 23-10-2010
Ізраільскае грамадства спрабуе зразумець сутнасць прынятага 10 кастрычніка закона, адпаведна якому кожны грамадзянін краіны неяўрэйскага паходжання мусіць прынесці клятву вернасці ізраільскай
дэмакратычнай дзяржаве. Праўда, закон яшчэ павінен быць падтрыманы Кнесетам. Нават палітыкі, якія не адносяць сябе да лагеру левай апазіцыі, згодныя, што тут ёсць нейкі элемент расісцкай тэорыі,
аўтары якой сцвярджаюць, што нацыянальнасць вызначае палітычную пазіцыю.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: