Ізраіль. Памер кароль бруднага ізраільскага гумару
У адной з ізраільскіх турмаў павесіўся Дуду Тапаз — культавы комік, жарты якога шмат у чым былі пабудаваныя на высмейванні габрэяў — эмігрантаў з Усходу і з краін былога СССР. У 1981 годзе ён стаў «нацыянальным героем», заявіўшы на мітынгу адной правай партыі: «Тут сабраліся выключна прыстойныя людзі. Няма ніводнага чахчаха» (так у Ізраілі пагардліва называюць усходніх габрэяў). Шмат разоў ахвярамі яго жартаў былі эмігранты з СССР. Як не дзіўна, народу гэта падабалася.
У адной з ізраільскіх турмаў павесіўся Дуду Тапаз — культавы комік, жарты якога шмат у чым былі пабудаваныя на высмейванні габрэяў — эмігрантаў з Усходу і з краін былога СССР. У
1981 годзе ён стаў «нацыянальным героем», заявіўшы на мітынгу адной правай партыі: «Тут сабраліся выключна прыстойныя людзі. Няма ніводнага чахчаха» (так у Ізраілі
пагардліва называюць усходніх габрэяў). Шмат разоў ахвярамі яго жартаў былі эмігранты з СССР. Як не дзіўна, народу гэта падабалася. Падобныя жарты амаль трыццаць гадоў забяспечвалі Дуду
высокі рэйтынг на ізраільскім тэлебачанні. Але з часам рэйтынгі ў Дуду сталі прасядаць. Ён рэагаваў на гэта вельмі эмацыйна: разбіў акуляры супрацоўніку студыі, укусіў адну зорку і, нарэшце, збіў
свайго боса. Расправу над шэфам Дуду не прабачылі. Коміка кінулі за краты, дзе ён павесіўся на шнуры ад электрычнага чайніка.
Па матэрыялах «Life Journal»