ЗША. Яшчэ 50 гадоў таму Ватыкан ведаў пра педафілаў

Падчас судовага следства ў штаце Кентукі, звязанага з выпадкамі педафіліі сярод каталіцкага кліру, узніклі новыя цікавыя факты. Калі ім верыць, аказваецца яшчэ ў 1963 годзе Рымскага Папу Поля VI і Ватыкан інфармавалі пра масавыя выпадкі педафіліі ў касцёлах ЗША. Пра гэта яму пісаў нехта Джэральд Фіцджэральд, кіраўнік аднаго з царкоўных ордэнаў у штаце Нью-Мехіка. Ён распавядаў, што сярод каталікоў ходзяць чуткі наконт амаральных гомасексуальных паводзін некаторых служкаў. Аўтар таксама прасіў прыняць захады: зняць іх з пасадаў як мага хутчэй, пакуль не ўзніклі новыя праблемы.

Падчас судовага следства ў штаце Кентукі, звязанага з выпадкамі педафіліі сярод каталіцкага кліру, узніклі новыя цікавыя факты. Калі ім верыць, аказваецца яшчэ ў 1963 годзе Рымскага Папу Поля VI і Ватыкан інфармавалі пра масавыя выпадкі педафіліі ў касцёлах ЗША. Пра гэта яму пісаў нехта Джэральд Фіцджэральд, кіраўнік аднаго з царкоўных ордэнаў у штаце Нью-Мехіка. Ён распавядаў, што сярод каталікоў ходзяць чуткі наконт амаральных гомасексуальных паводзін некаторых служкаў. Аўтар таксама прасіў прыняць захады: зняць іх з пасадаў як мага хутчэй, пакуль не ўзніклі новыя праблемы. Фіцджэральд прапанаваў знайсці нейкі бязлюдны востраў у Карыбскім моры і даслаць усіх вычварэнцаў туды. Аднак Святы Рым, калі верыць юрысту, які знайшоў копію ліста, ніяк на тыя прапановы не адрэагаваў, што, такім чынам, сведчыць пра віну Ватыкана. Між тым, рэгіянальнае кіраўніцтва каталіцкай царквы ў Лос-Анджалесе заявіла, што наўрад ці Папа чытаў гэты ліст і ведаў пра наяўнасць у Касцёле вычварэнцаў.
Па матэрыялах “Guardian (Вялікабрытанія)