ЗША. Новая сусветная змова

Што агульнага ў пратэстах брытанскіх студэнтаў, скандалу з-за публікацый на Wikileaks і атакамі хакераў на розныя сайты ад імя групы Anonymous? Адказ ведае каментар каналу «Fox News» Глен Бек. На думку вядучага, якую ён агучыў 9 снежня, існуе новая сусветная змова, арганізаваная канспіратыўным ордэнам. Вам, напэўна, цікава, хто ж кіраўнікі гэтага ордэну? Адказ па Беку — Барак Абама і Джордж Сорас. Менавіта яны быццам замовілі публікацыі на Wikileaks, якія выклікалі буру ў сусветнай палітыцы.

Што агульнага ў пратэстах брытанскіх студэнтаў, скандалу з-за публікацый на Wikileaks і атакамі хакераў на розныя сайты ад імя групы Anonymous? Адказ ведае каментар каналу «Fox News» Глен Бек. На думку вядучага, якую ён агучыў 9 снежня, існуе новая сусветная змова, арганізаваная канспіратыўным ордэнам. Вам, напэўна, цікава, хто ж кіраўнікі гэтага ордэну? Адказ па Беку — Барак Абама і Джордж Сорас. Менавіта яны быццам замовілі публікацыі на Wikileaks, якія выклікалі буру ў сусветнай палітыцы. Бек прыводзіць такую схему аргументацыі: адкуль Wikileaks узяла дакументы амерыканскага МЗС? Дакументы такога ўзроўню сакрэтнасці мог сайту перадаць сам Абама. Між тым вядома, што Сорас ведаў стваральніка Wikileaks і, магчыма, яго фінансаваў. Такім чынам, ствараецца ланцужок: Абама праз Сораса дае кампрамат на ўсю палітычную эліту, правакуючы нестабільнасць. Нашто ім гэта? Каб выклікаць сусветны хаос і стварыць запыт на сусветны парадак, які павінен узначаліць, відавочна, тандэм Абама — Сорас. Вось такая версія Глена Бека. Хочаце верце — хочаце не.
Па матэрыялах «El Publico» (Іспанія)