ЗША. У сталіцы Ку-клукс-клана будзе чарнаскуры мэр

Іронія гісторыі. Іншыя словы цяжка знайсці для характарыстыкі вынікаў выбараў у горадзе Філадэльфія (штат Місуры). Філадэльфія з насельніцтвам некалькі тысяч чалавек доўгі час лічылася цэнтрам расістаў. Менавіта тут у 1967 годзе мела месца адно з самых крывавых злачынстваў на расавай глебе ў гісторыі ЗША. Сябры арганізацыі Ку-клукс-клан забілі двух чарнаскурых падлеткаў і белага студэнта, які прыехаў у Філадэльфію абараняць грамадзянскія правы афраамерыканцаў. Тая падзея лягла ў аснову сюжэта вядомага фільма Алана Паркера «Місісіпі ў агні».

Іронія гісторыі. Іншыя словы цяжка знайсці для характарыстыкі вынікаў выбараў у горадзе Філадэльфія (штат Місуры). Філадэльфія з насельніцтвам некалькі тысяч чалавек доўгі час лічылася цэнтрам расістаў. Менавіта тут у 1967 годзе мела месца адно з самых крывавых злачынстваў на расавай глебе ў гісторыі ЗША. Сябры арганізацыі Ку-клукс-клан забілі двух чарнаскурых падлеткаў і белага студэнта, які прыехаў у Філадэльфію абараняць грамадзянскія правы афраамерыканцаў. Тая падзея лягла ў аснову сюжэта вядомага фільма Алана Паркера «Місісіпі ў агні». І вось зараз унукі тых расістаў абралі гарадскім галавою чарнаскурага палітыка — 53-гадовага Джэймса Юнга. Па прафесіі ён пастар. На думку пераможца, яго трыумф не быў бы магчымы без перамогі Барака Абамы ў мінулым годзе. Высокая папулярнасць першага чарнаскурага прэзідэнта Штатаў, здаецца, дапамагла Юнгу. Трэба дадаць, што 60 працэнтаў гараджан Філадэльфіі — белыя.