ЗША. На долар — выяву індзейца!

Як вядома, яшчэ ў красавіку амерыканскі Мінфін анансаваў змену дызайну банкноты ў 20 долараў. Профіль прэзідэнта Эндру Джэксана павінна замяніць выява Гарыет Табмен — вядомай змагаркі за правы афраамерыканцаў напярэдадні і ў часы грамадзянскай вайны ў ЗША.

 Татанка Ётанка

 Татанка Ётанка


Ідэю новых купюр таксама віталі арганізацыі індзейцаў. Справа ў тым, што прэзідэнт Джэксан увайшоў у гісторыю як арганізатар прымусовай дэпартацыі шэрагу плямёнаў з Поўдня ЗША на Захад. Прыкладна 4 тысячы чалавек падчас перасялення загінулі. Тыя, хто не захацеў ехаць на Захад, былі знішчаныя.


Паколькі Джэксан увайшоў у гісторыю з мянушкай «забойца індзейцаў», індзейцы вітаюць замену, але лічаць, што Табмен — не лепшая альтэрнатыва Джэксану.


На іх думку, лагічней будзе, калі замест Джэксана на купюры змясціць выяву якога-небудзь правадыра індзейцаў. Чырвонаскурыя ўжо правялі кастынг кандыдатаў. Найбольш «падабаек» пакуль набірае Татанка Ётанка (Сядзячы Бык), лідар племені сіу, які ў 1876 годзе разбіў войскі амерыканцаў.