ЗША выйшлі з Рады па правах чалавека ААН, назваўшы яе крывадушнай і карыслівай
Злучаныя Штаты пакінулі Раду па правах чалавека ААН. Пра гэта заявіла пастаянны прадстаўнік ЗША пры арганізацыі Нікі Хэйлі.

Rainier Ehrhardt/AP
«Я хачу гранічна ясна заявіць, што гэты крок не з'яўляецца адступленнем ад нашых абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, — сказала Хэйлі падчас сумеснага брыфінгу з дзяржсакратаром Майкам Пампеа. — Наадварот. Мы робім гэты крок, таму што нашы абавязацельствы не дазваляюць нам заставацца часткай крывадушнай і карыслівай арганізацыі, якая ператварае правы чалавека ў насмешку».
Фармальна ЗША перастануць быць членам арганізацыі 31 снежня 2019 года.
ЗША раней неаднаразова абвінавачвалі Савет у прадузятасці ў адносінах да Ізраіля. У траўні ЗША раскрытыкавалі рэзалюцыю аб стварэнні камісіі па расследаванні падзей у Газе, дзе ў выніку сутыкненняў з ізраільскімі вайскоўцамі былі забітыя некалькі дзесяткаў палесцінцаў.
Рада па правах чалавека ААН заснавана ў 2006 годзе. Яна прыйшла на змену Камісіі па правах чалавека ААН, якая існавала з 1946 года.
У Раду ўваходзяць 47 дзяржаў, якія выбіраюцца на тры гады па тэрытарыяльнай прыкмеце.
Паводле замежных СМІ