Жыхарам КНДР прапанавалі есці хатніх жывёл — СМІ
Хатнія сабакі — сімвал "капіталістычнага дэкадэнцтва", лічыць Кім Чэн Ын. Сабачае мяса — улюбёны далікатэс у розных азіяцкіх краінах
З дапамогай хатніх жывёл паўночнакарэйскія ўлады маюць намер вырашыць праблему недахопу харчавання на фоне жорсткіх санкцый.
Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ын заявіў, што хатнія сабакі — сімвал "капіталістычнага дэкадэнцтва", і загадаў іх уладальнікам перадаць жывёл для выкарыстання ў якасці крыніцы мяса ў рэстараны. Пра гэта паведамляе The Daily Mail са спасылкай на свае крыніцы.
"Улады ўжо вызначылі ўсе сем'і, у якіх трымаюць хатніх сабак, іх прымушаюць пад пагрозай гвалтоўнай канфіскацыі перадаваць жывёл у якасці мяса для рэстаранаў", — заявіла інфармаваная крыніца паўднёвакарэйскай газеце ChosunIlbo, на якую ў сваёй публікацыі спасылаецца The Daily Mail.
У той жа час, варта адзначыць, што сабачае мяса — улюбёны далікатэс у Карэі, Кітаі і некаторых іншых азіяцкіх краінах.
Паводле korrespondent.net