Адышоў у лепшы свет паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў
Беларускі дызайнэр, графік, фатограф, паэт і перакладчык
Міхал Анемпадыстаў памёр ва ўзросце 53 год, расказала Свабодзе яго
жонка Алена.
Раней паведамлялася, што Анемпадыстаў у крытычным стане з інсультам быў дастаўлены ў лякарню пасля таго, як у ноч на 23 студзеня нібыта заснуў за кампутарам.
Анемпадыстава называюць адным са стваральнікам беларускай рок-паэзіі — ягоныя вершы сталі песьнямі N.R.M., «Новага Неба», Змітра Вайцюшкевіча, IQ48 і іншых, ён быў аўтарам славутага «Народнага альбому».
Рэдакцыя НЧ выказвае шчырыя спачуванні родным і сябрам Міхала! Светлая памяць...
_______________________________________________________________________________________
Так сталася, што адзін з апошніх артыкулаў Анатоля Мяльгуя быў менавіта пра выставу Міхала Анемпадыстава. Вось ён:
«Каралёўства Беларусь» Міхала Анемападыстава