Адышоў у лепшы свет вядомы гісторык і этнограф Віктар Цітоў

Сёння ноччу спынілася сэрца Віктара Сцяфанавіча Цітова, доктара гістарычных навук, вядомага этнографа.

20157113_1805096363153525_8527505050775563497_o.jpg


Віктар Сцяфанавіч нарадзіўся 15 лістапада 1938 года ў вёсцы ДрожджаніцыКрычаўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1963). 3 1963 настаўнічаў, працаваў у Міністэрстве асветы Беларусі. 3 1974 у Гродзенскім педагагічным інстытуце, з 1977 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. 3 1993 загадчык кафедры Беларускага ўніверсітэта культуры, з 1998 — Беларускага педагагічнага ўніверітэта, 2003—2009 прафесар Вроцлаўскага універсітэта (Польшча), 2011—2016 прафесар Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Распрацаваў канцэпцыю гісторыка-этнаграфічнага раянавання Беларусі. Даследваў тыпалогію культурных ландшафтаў, гістарычныя стасункі Беларусі і сумежных тэрыторый, беларускую дыяспару, этнічную гісторыю і геаграфію Беларусі, традыцыйную народную культуру, гісторыю народнай адукацыі, праблемы нацыянальных узаемаадносін і інш.
Адзін з аўтараў прац «Праблемы рассялення ў БССР» (1980), «Помнікі этнаграфіі» (1981), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Палессе: Матэрыяльная культура» (1988), «Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Адраджэнне традыцыйнай мастацкай культуры Палесся» (1994), «Беларусы» (т. 1, 1995), «Беларусы» (1998), «Традыцыйная мастацкая культура беларусаў» (т. 1—6, 2001—2014), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 2, 2002).
Навуковы рэдактар і сааўтар энцыклапедычнага даведніка «Народная культура Беларусі» (2002), зборніка «Народныя традыцыі і нацыянальная культура» (кн. 1—2, 2001— 03). Удзельнічаў у распрацоўцы навукова-метадычных прынцыпаў аховы помнікаў, арганізацыі музеяў-скансенаў (Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Нарачанскі нацыянальны парк і інш.), складанні «Нацыянальнага атласа Беларусі» (2002). 
А яшчэ Віктар Сцяфанавіч быў нашым аўтарам. І бацькам нашага стыль-рэдактара.
"Новы Час" выказвае шчырыя спачуванні сям'і. Светлая памяць!
Пачытаць артыкулы Віктара Цітова можна тут: