Надзея Саўчанка: «Няма кепскага народа, ёсць кепскія людзі»

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка заявіла, што не адчувае нянавісці да рускіх і ніколі не стала б забіваць іх з-за нацыянальнасці.



nadija_is_dying.jpg

Пра гэта яна заявіла падчас пасяджэння суда, які працягнуў ёй арышт да 13 траўня.
«У мяне няма нацыянальнай нянавісці да рускіх, як у гэтым мяне абвінавачвае следства. Я не забівала рускіх журналістаў і тым больш па нацыянальных матывах, пагатоў яны, у прынцыпе, родам з Украіны», — сказала лётчыца ў судзе.
Саўчанка падкрэсліла, што няма кепскага народа, ёсць кепскія людзі.
«Я ніколі не скажу, што рускія кепскія. Я не кажу пра такіх хлуслівых і прадажных, як следства і суд. Але зразумейце: няма кепскага народа, ёсць кепскія людзі», — упэўненая Надзея.
Украінская ваеннаслужачая таксама падзякавала ўсім расіян за падтрымку, якую яна адчувае, знаходзячыся ў маскоўскім СІЗА.
«Я паважаю, цаню і сапраўды вельмі люблю вельмі многіх рускіх людзей. Дзякуй вам за падтрымку», — заявіла Саўчанка.