Памёр вядомы расійскі праваабаронца, святар Глеб Якунін

Святар, праваабаронца і былы дэпутат Дзярждумы Глеб Якунін памёр на 81-м годзе жыцця ў Маскве.



jakunin.jpg

«Айцец Глеб памёр сёння пасля цяжкай хваробы. Праваабарончая супольнасць смуткуе», — сказаў кіраўнік руху «За правы чалавека» Леў Панамароў.
Глеб Якунін у 60-70-я гады быў удзельнікам праваабарончага руху. У 90-х ён быў старшынёй руху «Дэмакратычная Расія», абіраўся ў Дзярждуму. У 1993 годзе РПЦ забараніла святарам удзельнічаць у выбарах, таму ў лютым 1997 айцец Глеб быў адлучаны ад яе.
Перад гэтай падзеяй ён быў прыняты ва Украінскую праваслаўную царкву Кіеўскага патрыярхата. Глеб Якунін быў адным з заснавальнікаў Апостальскай праваслаўнай царквы — рэлігійнага аб'яднання, зарэгістраванага Мінюстам ў 2004 годзе.
tvrain.ru