Памёр экс-прэзідэнт Ізраіля выхадзец з Беларусі Шымон Перэс

Вядомы палітык памёр на 94-м годзе жыцця — неўзабаве пасля таго, як перажыў інсульт.

peres.jpg


Як паведамляе BBC, 13 верасня ён быў дастаўлены ў бальніцу недалёка ад Тэль-Авіва і з гэтага моманту знаходзіўся ў стане штучнай комы.
Перэс пасля смерці стаў донарам, пажадаўшы ахвяраваць рагавіцы сваіх вачэй для трансплантацыі, распавёў яго лекар і зяць Рафі Вальдман ў клініцы «Тэль ха-Шомэра», паведамляе ТАСС.
Шымон Перэс за час сваёй палітычнай кар'еры ў Ізраілі працаваў прэм'ер-міністрам, некалькі разоў кіраваў міністэрствам абароны, міністэрствам фінансаў, міністэрствам сувязі, МЗС і іншымі ведамствамі.
З 2007 па 2014 гады Перэс займаў пасаду прэзідэнта краіны.
Таксама ў 1994 годзе ён быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру — разам з прэм'ер-міністрам Іцхакам Рабінам і палестынскім лідэрам Ясірам Арафатам — за ролю ў мірных перамовах у Осла, якія заклалі пачатак працэсу перадачы грамадзянскай улады грамадзянскай уладзе Палестынскай аўтаноміі.

Што звязвае Шымона Перэса з Беларуссю?

Ветэран ізраільскай палітыкі нарадзіўся і вырас у вёсцы Вішнева, якая цяпер знаходзіцца ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Калі юнаму Перэсу споўнілася 11 гадоў, бацькі перавезлі яго ў Палестыну. У Беларусь Перэс вяртаўся з візітам двойчы — у 1994 і 1998 гадах.
У 2013 годзе ў вёсцы Вішнева на доме, у якім нарадзіўся і вырас прэзідэнт Ізраіля, з'явілася памятная дошка. Тады ж прадстаўнік беларускага МЗС ўрачыста ўручыў Перэсу памятнае пасведчанне аб нараджэнні, якое пацвярджае факт яго з'яўлення на свет на беларускай зямлі.
Паводле gazetaby.com