Памёр мастак, майстар габелену Уладзімір Лісавенка
9 студзеня на 62-м годзе жыцця памёр аўтар яркіх экспэрыментальных габеленаў Уладзімір Лісавенка, паведаміла Свабода са спасылкай на Беларускі саюз мастакоў.
Уладзімір Лісавенка нарадзіўся ў Падмаскоўі ў сям’і вайскоўца. Скончыў аддзяленне мастацкага афармлення і мадэлявання вырабаў Інстытуту тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці ў Віцебску.
Персанальныя выставы мастака праходзілі ў Мінску, Таліне, Маскве.
Працаваў у галіне тэкстыль-дызайну, інтэр’еру і аўтарскага габелену.
Работы Уладзіміра Лісавенкі знаходзяцца ў прыватных калекцыях ЗША, Канады, Аўстрыі, Вялікай Брытаніі, Іспаніі, Ізраіля, Італіі, Нямеччыны, Польшчы, Францыі, іншых краінаў.