А1 заявіла пра пагаршэнне інвестыцыйнага клімату для вядзення бізнесу ў Беларусі

Павышэнне стаўкі падатку на прыбытак не адаб'ецца на абанентах — цяжар падатковай нагрузкі кампанія возьме на сябе.

a1_3.jpg

У кампаніі А1 выступілі з крытыкай дзеянняў ўрада па новых падатках на сувязь.
«Мы ганарымся тым, што А1, частка A1 Telekom Austria Group, найбуйнейшага замежнага інвестара ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у Беларусі, на працягу многіх гадоў з'яўляецца адным з самых буйных падаткаплацельшчыкаў з ліку кампаній з недзяржаўнай формай уласнасці. Пры гэтым мы выказваем шкадаванне ў сувязі з тым, што тэлекамунікацыйная і IT-галіны зноў сутыкаюцца з пагаршэннем інвестыцыйнага клімату для вядзення бізнесу ў Беларусі, у той час як іншыя краіны актыўна заахвочваюць інвестыцыі ў сферах, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі і лічбавай трансфармацыяй.
Пры гэтым часовае павышэнне стаўкі падатку на прыбытак, прадугледжанае праектам Закона "Аб змяненні Падатковага кодэкса" для аператараў сотавай сувязі, не адаб'ецца на абанентах - цяжар падатковай нагрузкі кампанія возьме на сябе».