Для айцішнікаў ўсё ж адмянілі з 1 студзеня льготы па падаходным падатку
Як гэта растлумачылі чыноўнікі.

З 1 студзеня павысілі стаўкі падаходнага падатку для работнікаў кампаній-рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій. Іх паднялі з 9% да 13%. Змены ўвялі абноўленым Падатковым кодэксам. Раней прадстаўнікі ІТ-рынка, каментуючы магчымае павышэнне падаткаў, казалі, што «такія змены парушаць прынцып, які дзейнічае ў дачыненні да ПВТ на працягу апошніх 15 гадоў, а менавіта нязменнасць заканадаўства».
Стаўкі падаходнага падатку павышаюцца да 13% на даходы фізічных асоб ад рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій, рэзідэнтаў Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень» і (або) сумеснай беларуска-кітайскай кампаніі па развіцці Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Павышаныя стаўкі, як абяцаюць чыноўнікі, ўводзяць на два гады — да 1 студзеня 2023 года. «Указаная мера накіравана на кансалідацыю даходаў бюджэту для барацьбы з COVID-19», — удакладняюць ў Міністэрстве па падатках і зборах, каментуючы навіны.
Прасцей кажучы, тыя ж работнікі ПВТ, якія цяпер плацяць падаходны падатак па паніжанай стаўцы ў 9%, будуць у выпадку ўвядзення зменаў адлічваць ўжо 13%.
Юрыст Дзяніс Алейнікаў, адзін з аўтараў «ПВТ 2.0», раней пракаментаваў тады яшчэ магчымае змяненне па падатках наступным чынам:
— У адпаведнасці з пунктам 1 дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2017/12/21 № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі» дзяржава гарантавала міжнароднай інвестыцыйнай і тэхналагічнй супольнасці, што спецыяльны прававы рэжым Парку высокіх тэхналогій (уключаючы падатковы) дзейнічае да 1 студзеня 2049 года. Стабільнасць рэжыму ПВТ на працягу доўгіх гадоў - гэта наша галоўная каштоўнасць. Гэтую каштоўнасць мы кавалі гадамі і не раз прадавалі замежным інвестарам. Гэта — рэпутацыя. Рэпутацыя, якая зрабіла ПВТ вядучым ІТ-кластарам Усходняй Еўропы. Падняць падаткі часова роўна страціць рэпутацыю назаўжды. Пра гэта павінна падумаць Міністэрства фінансаў.
Многія іншыя ўдзельнікі рынку таксама негатыўна ўспрынялі тады яшчэ магчымыя змены па падатках, а цяпер з 1 студзеня ўжо рэальнае павышэнне.
tut.by