Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі за жнівень вырасла на 651 млн. даляраў

За студзень—жнівень 2013 года сальда знешняга гандлю таварамі склала мінус 2 млрд. 838,1 млн. даляраў, паведамляе Белстат. За студзень—ліпень гэты паказчык складаў мінус 2 млрд. 186,5 млн. даляраў. Такім чынам, за адзін месяц адмоўнае сальда ўзрасло на 651,6 млн. даляраў.



saldo1.jpg

У студзені—жніўні 2012 года сальда знешняга гандлю таварамі было станоўчым і складала 1 млрд. 804,2 млн. даляраў.
Экспарт беларускіх тавараў за восем месяцаў гэтага года скараціўся на 22,4% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага і склаў 25 млрд. 653,7 млн. даляраў. Імпарт зменшыўся на 8,8%, да 28 млрд. 491,8 млн. даляраў.
Дэфіцыт знешняга гандлю таварамі назіраецца, у прыватнасці, з краінамі СНД, у тым ліку партнёрамі Беларусі па Мытным саюзе і АЭП (Казахстанам і Расіяй) —мінус 1.433,3 млн. даляраў і мінус 3.666,2 млн. даляраў адпаведна.
Экспарт у краіны СНД скараціўся на 1,2% (да 15.427,6 млн. даляраў) у параўнанні са студзенем—жніўнем 2012 года, імпарт — на 20,2% (да 16.860,9 млн.).
Што да краін МС і АЭП, то тавараабарот з Расіяй зменшыўся на 12,3% (да 26.349,5 млн. даляраў), экспарт жа павялічыўся на 5,3% (да 11.097,6 млн. даляраў).
Станоўчым сальда знешняга гандлю таварамі застаецца з Казахстанам (488,1 млн. даляраў) і краінамі ЕС (700,9 млн. даляраў). Летась за аналагічны перыяд сальда ў гандлі з ЕС складала плюс 8.260,7 млн. даляраў. Разам з тым тавараабарот з Казахстанам зменшыўся на 7,4% (да 601,9 млн. даляраў), экспарт і імпарт таксама сталі меншыя — на 3,8 і 31,7% адпаведна.
Тавараабарот з краінамі ЕС скараціўся на 26,5% (да 14.409,5 млн. даляраў). Экспарт зменшыўся на 45,8% (да 7.555,2 млн.), імпарт — узрос на 20,7% (да 6.854,3 млн. даляраў).
belapan.by