Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі за студзень—лістапад первысіла 3 млрд. долараў
Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі за студзень—лістапад 2014 года склала 3 млрд. 29,3 млн. долараў. У студзені—лістападзе мінулага года сальда таксама было адмоўным — 4 млрд. 915 млн. долараў.
Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі за студзень—лістапад первысіла 3 млрд. долараў
Мінск, 31 снежня. Адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі за студзень—лістапад 2014 года склала 3 млрд. 29,3 млн. долараў. У студзені—лістападзе мінулага года сальда
таксама было адмоўным — 4 млрд. 915 млн. долараў.
Знешнегандлёвы абарот таварамі за 11 месяцаў 2014 года склаў 70 млрд. 757,9 млн. долараў (на 3 % менш, чым год таму). Экспарт у параўнанні са студзенем—лістападам 2013-га скараціўся на 0,5 % (да 33 млрд. 864,3 млн долараў), імпарт — на 5,3 % (да 36 млрд 893,6 млн долараў). Паведамляе Нацыянальны статыстычным камітэт.
Экспарт тавараў у краіны СНД у студзені—лістападзе зменшыўся на 5 % (да 19 млрд. 935,8 млн долараў), імпарт — на 2 % (да 22 млрд 270,4 млн долараў). Агульны тавараабарот з краінамі СНД скараціўся на 3,5 % (да 42 млрд 206,2 млн долараў). Адмоўнае сальда склала 2 млрд 334,6 млн долараў. У студзені—лістападзе 2013 года сальда таксама было адмоўным і складала 1 млрд 734,8 млн долараў.
Экспарт тавараў у Расію за 11 месяцаў гэтага года знізіўся на 6,5% і склаў 14 млрд. 371,5 млн. долараў. Сальда, як і ў студзені—лістападзе 2013 года, адмоўнае (5 млрд 843 млн долараў). Агульны тавараабарот з Расіяй ацэньваецца Белстатам у 34 млрд 586 млн долараў (на 3,9 % менш).
Сальда з Казахстанам станоўчае — 482,3 млн долараў. Экспарт знізіўся на 4,2 % да 769,5 млн долараў, імпарт — вырас у 3,9 разы да 287,2 млн долараў.
Экспарт у краіны Еўрапейскага саюза вырас на 3,7 % да 9 млрд. 950,1 млн долараў, імпарт скараціўся на 10,9 % да 8 млрд 524 млн долараў. Сальда гандлю таварамі з краінамі ЕС у студзені—лістападзе 2014 года станоўчае — 1 млрд 426,1 млн долараў (у студзені—лістападзе 2013-го — 32,9 млн).
Як паведамлялася раней, адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў Беларусі за 2013 год дасягнула 5 млрд 766,3 млн долараў.
БелаПАН