Афіцыйны курс долара вырас яшчэ на 300 рублёў — 14 060

На першых «свабодных» таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы даляр прадэманстраваў рост на 2%. Курс вырас з 13760 да 14060 рублёў.



baksy1.jpg

Такім чынам, максімальна дазволены курс продажу даляра ў абменніках вырасце з 14035 да 14340.
Еўра тым часам вырас з 16240 да 16570 рублёў.
Нагадаем, Нацбанк дэклараваў, што «валютныя інтэрвенцыі будуць праводзіцца толькі для згладжвання пікавых ваганняў кошту кошыка замежных валют у аб'ёмах, якія забяспечваюць станоўчае сальда куплі-продажу Нацбанкам».
nn.by