Агенцтва Moody’s змяніла рэйтынг Беларусі з «негатыўнага» на «стабільны»

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s змяніла прагноз суверэннага рэйтынгу Беларусі і рэйтынгу незабяспечанага доўга з «негатыўнага» на «стабільны». Гэтыя паказнікі краіны пацверджаныя на ўзроўні «Саа1».

moody.jpg


Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-рэліз агенцтва, змяненне прагнозу адлюстроўвае паляпшэнне пазіцыі краіны па знешняй ліквіднасці, а таксама скарачэнне дэфіцыту рахунка бягучых аперацый і ўвядзенне больш гнуткага рэжыму валютных курсаў.
Таксама пацверджаная мяжа рэйтынга валютнага доўга Беларусі на ўзроўні “Саа1/NP”, мяжа рэйтынгаў абавязанняў і дэпазітаў у нацыянальнай валюце — «В3», мяжа рэйтынгу дэпазітаў у замежнай валюце — «Саа2/NP».
Паводле прагнозаў экспертаў Moody’s, сёлета ВУП Беларусі скароціцца на 2,7%, а налета ўзрасце на 0,4%. Прычынай сёлетняга спаду называюць нестабільную сітуацыю ў эканоміцы Расіі.