Апытанне: толькі 15% ІТ-шнікаў не збіраюцца рэлакавацца з Беларусі
З Беларусі з'ехала больш за чвэрць работнікаў IT-галіны, столькі ж плануюць гэта зрабіць. Часцей за ўсё айцішнікі едуць у Польшчу і Грузію.
У апытанні dev.by прынялі ўдзел больш за тры тысячы IT-спецыялістаў. Больш 40% з іх — гэта распрацоўшчыкі. 50% спецыялістаў працуе ў аўтсорсе, траціна — у прадукце.
З Беларусі з’ехалі 27% апытаных спецыялістаў галіны. Праўда, не ўдакладняецца, за які перыяд часу ўлічваўся пераезд. Яшчэ 28% рэспандэнтаў прызналіся, што плануюць пераезд. Толькі 15% адказалі, што не збіраюцца рэлакавацца.
Больш актыўна пераязджаюць і плануюць гэта рабіць кіраўнікі і кіраўнікі кампаніямі (69%), менеджары — «сеньёры і ліды» (больш за 60%), менш актыўна прымаюць такое рашэнне сярод пачаткоўцаў або «джуніёры» (43%) і нетэхнічныя спецыялісты (амаль 32%).
Сярод кірункаў, якія выбіраюць айцішнікі, лідзіруюць Польшча і Грузія. Першую абралі або збіраюцца 37,2% рэспандэнтаў, другую — 25,5%. У суседнюю Літву пераехалі ці хочуць гэта зрабіць 8,4% апытаных, не вызначыліся з выбарам 7,9%. Сярод іншых краін, якія абіраюць спецыялісты галіны, Чарнагорыя, ААЭ, Казахстан, Іспанія, Чэхія, Канада, Ізраіль, Арменія, Сербія, Францыя.