Азербайджанская нафтавая кампанія SOCAR не будзе пастаўляць нафту ў Беларусь
Нафта з Азербайджана не паступала ў Беларусь і ў красавіку.
![n700.jpg n700.jpg](/img/v1/images/n700.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Азербайджанская нафтавая кампанія SOCAR не будзе пастаўляць нафту ў Беларусь у траўні з-за адсутнасці запыту з беларускага боку. Нафта з Азербайджана не паступала ў Беларусь і ў красавіку.
Магчыма, такая сітуацыя звязаная з тым, што Мазырскі НПЗ сыходзіць у чэрвені на рамонт. Раней планавалася, што гэта адбудзецца ў сярэдзіне траўня. Менавіта туды павінен паступіць 1 мільён тон азербайджанскай нафты ў 2021 годзе. З гэтага аб'ёму Беларусь імпартавала за першы квартал 360,1 тысяч тон нафты.