Беларусь і Расія могуць скасаваць роўмінг праз два месяцы
Дакумент пра адмену роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй могуць падпісаць да 15 верасня, піша «Белсат».

Фота з сайта www.iphones.ru
Пра гэта заявіў 11 ліпеня беларускі амбасадар у Маскве Уладзімір Сямашка падчас візіту ў Наўгародскую вобласць.
«Ёсць, калі мне не здраджвае памяць, наўпроставае даручэнне прэзідэнтаў па роўмінгу да 15 верасня гэтага года падпісаць адпаведны дакумент», — сказаў беларускі амбасадар.
Сямашка адзначыў, што нягледзячы на наяўнасць пэўных нюансаў адказныя міністэрствы дзвюх краінаў «ужо прыйшлі да нейкага кансенсусу».
З ідэяй адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расеяй яшчэ ўлетку 2017 года выступіла спікер Савету Федэрацыі РФ Валянціна Матвіенка.
2 траўня 2019 года міністр сувязі ды інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган заявіў, што не бачыць спосабаў адмяніць роўмінг з расійскімі мабільнымі аператарамі.