Беларускія айцішнікі ўвайшлі ў топ-3 самых кваліфікаваных у свеце
Беларускія IT-спецыялісты займаюць другое месца ў свеце па ўзроўні кваліфікацыі, лічаць эксперты глабальнай адукацыйнай платформы Coursera.

Платформа, заснаваная прафесарамі інфарматыкі Стэнфардскага ўніверсітэта, штогод публікуе Global Skills Index, што вызначае краіны, прадстаўнікі якіх лідзіруюць па розных прафесійным паказчыках. Паводле ацэнкі экспертаў, у рэйтынгу 2020 года тройку краін-лідараў па агульным узроўні кваліфікацыі IT-спецыялістаў склалі Расія, Беларусь і Швейцарыя.
Таксама Беларусь увайшла ў топ-10 краін свету па ўзроўні спецыялістаў у галіне Data Science ( «навука пра даныя»), заняўшы восьмае месца. У першую тройку па гэтым паказчыку складальнікі Global Skills Index уключылі Расію, Швейцарыю і Бельгію.
interfax.by