Беларускія антысанкцыі: Skoda, Liqui Moly і Beiersdorf працягваюць забараняць
Беларускі ўрад зноў на паўгода працягнуў забарону на ўвоз у Беларусь прадукцыі Skoda, Liqui Moly і Beiersdorf
![nivea_shkoda.jpeg.webp nivea_shkoda.jpeg.webp](/img/v1/images/nivea_shkoda.jpeg.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Беларусі зноў падоўжаная забарона на ўвоз у краіну і рэалізацыю прадукцыі Skoda, Liqui Moly і Beiersdorf (гандлёвыя маркі Nivea, Eucerin, La Prairie, Labello, Hansaplast, Florena, 8x4, Skin Stories, Gammon, Tesa, Chaul, Coppertone, Hidrofugal, Stop The Water While Using Me). Цяпер забарона будзе дзейнічаць да 4 лістапада 2022 года.
Першы раз забарону на ўвоз і рэалізацыю тавараў гэтых кампаній у Беларусі ўвялі год таму — 5 траўня, у лістападзе працягнулі яшчэ на паўгода.
Беларускія ўлады пакрыўдзіліся, што Skoda, Liqui Moly і Beiersdorf не падтрымалі правядзенне ў нашай краіне чэмпіянату свету па хакеі. Год таму ва ўрадзе патлумачылі такое рашэнне «забеспячэннем абароны нацыянальных інтарэсаў». Ва ўрадзе лічаць, што гэтыя кампаніі распачалі «недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да беларускага народа».