Беларускім навукоўцам збіраюцца павысіць заробкі
Беларускім навукоўцам збіраюцца павысіць заробкі. Абяцаюць зрабіць тое да з’езда навукоўцаў
![0000211506070844big.jpg 0000211506070844big.jpg](/img/v1/images/0000211506070844big.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта 22 верасня паведаміў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.
“Ідзе праца над указам аб павышэнні зарплат навукоўцаў, — цытуе словы Гусакова БЕЛТА. — Плануецца, што гэта ўказ будзе прыняты да II з’езда навукоўцаў Беларусі”.
Вядома, што згаданы з’езд пройдзе ў пачатку снежня ў Палацы Рэспублікі ў Мінску.
euroradio.fm