Беларусы і ў кастрычніку масава куплялі валюту

Жыхары Беларусі ў кастрычніку выступілі чыстым пакупніком замежнай валюты на суму 116,580 млн долараў, гаворыцца ў справаздачы Нацбанка. Гэта крыху менш, чым у верасні.

_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg

Купля замежнай валюты насельніцтвам Беларусі ў кастрычніку 2022 года склала $932,855 млн і скарацілася на $47,374 млн, або на 4,83%, у параўнанні з вераснем. У тым ліку купля наяўнай валюты склала $615,302 млн і скарацілася да верасня на $53,637 млн, або на 8,02%. Купля безнаяўнай валюты склала $317,553 млн і вырасла на $6,263 млн, або на 2,01%, адзначае АФН.

З пачатку года насельніцтва Беларусі купіла $8112,599 млн, у тым ліку $5002,398 млн наяўнай валюты і $3110,201 млн безнаяўнай.

Продаж замежнай валюты насельніцтвам Беларусі ў кастрычніку 2022 года склаў $816,276 млн і знізіўся на $49,871 млн, або на 5,76% у параўнанні з вераснем. Продаж наяўнай валюты склаў $651,148 млн і знізіўся да верасня на $31,537 млн, або на 4,62%. Продаж безнаяўнай валюты склаў $165,128 млн і скараціўся на $18,334 млн, або на 9,99%.

З пачатку года насельніцтва Беларусі прадало $8380,031 млн, у тым ліку $6308,183 млн наяўнай валюты і $2071,848 млн безнаяўнай.

У кастрычніку на наяўным сегменце валютнага рынку склаўся чысты продаж валюты насельніцтвам у аб'ёме $35,846 млн, на безнаяўным — купля ў аб'ёме $152,426 млн.

За 10 месяцаў 2022 года чысты продаж насельніцтвам наяўнай валюты склаў $1305,785 млн, пры гэтым чыстая купля безнаяўнай валюты вырасла да $1038,353 млн.

bhvo_qwtvh3gyvnqpf5scz7tbacaiqtd_logo_1.png

Нагадаем, як пісаў «НЧ», у чэрвені ўпершыню за апошнія дванаццаць месяцаў беларусы купілі валюты больш, чым прадалі. Трэнд быў на мяжы пералому яшчэ ў траўні, але канчаткова настроі фізічных асоб на ўнутраным валютным рынку памяняліся ў чэрвені. Тады яны выступілі чыстым пакупніком замежнай валюты на суму $41,3 млн. Далей — болей.