«БелДжы» зрабіў машын у 2 разы больш, чым у 2022-м — і датэрмінова выканаў гадавы план
У Расію сышло 80% аўто, якія ў 2023 годзе выпусціў беларуска-кітайскі аўтамабільны завод «БелДжы».

Ва ўрадзе лічаць, што беларуска-кітайскі аўтамабільны завод, які ўдвая нарасціў вытворчасць у параўнанні з мінулым годам, можа выпускаць значна больш прадукцыі — да 120 тысяч машын на год, піша Myfin.by.
Як паведаміў віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі беларускага Нацыянальнага сходу, завод «БелДжы» ў лістападзе ўжо выканаў гадавое заданне па вытворчасці аўтамабіляў.
Глядзіце таксама

Паводле слоў Пархомчыка, план для беларуска-кітайскага прадпрыемства на 2023 год быў устаноўлены на ўзроўні 60 тысяч машын, аднак да цяперашняга моманту з канвеера сышло ўжо 60 199 новых аўто.
Цяперашні паказчыкі «БелДжы» больш чым у два разы вышэйшы за ўзровень 2022 года – тады за 12 месяцаў было выпушчана ўсяго каля 25 тысяч аўтамабіляў.
Пры гэтым, як заявіў чыноўнік, гэта не мяжа — у завода ёсць перспектывы для нарошчвання вытворчасці да 120 тысяч машын на год.
Глядзіце таксама

Віцэ-прэм'ер таксама паведаміў, што рэалізаваць атрымалася 59 982 новых аўто ад «БелДжы», прычым 80% з іх сышло ў Расію. Такім чынам, на Беларусь і іншыя краіны прыйшлося каля 12 тысяч прададзеных машын.
Нагадаем, у верасні гендырэктар «БелДжы» Генадзь Свідзерскі заявіў, што дзякуючы высокаму попыту на прадукцыю завод чакае, што да канца 2023 года яго продажы ў Беларусі дасягнуць 13 тысяч машын, гэта значыць вырастуць у тры разы ў параўнанні з вынікамі 2022 года.