Белстат схаваў статыстыку выпуску прадукцыі ў нафтаперапрацоўцы і хімічнай прамысловасці
Следам за звесткамі па знешнім гандлі Белстат закрыў статыстыку выпуску прадукцыі ў нафтаперапрацоўцы і хімічнай прамысловасці, паведамляе тэлеграм-канал «Эканоміка па-беларуску».
Галоўныя прадпрыемствы ў гэтых галінах прамысловасці — Нафтан, Мазырскі НПЗ, Беларуськалій, Гродна Азот і Гомельскі хімічны завод.
Апроч таго, у Беларусі працягваецца запавольванне эканомікі. Насуперак заявам чыноўнікаў, што рост не абумоўлены нізкай базай 2020 года, усё адбываецца паводле сцэнарыяў, апісаных ЕАБР і незалежнымі эканамістамі.
Ацэнкі тэмпаў прыросту ВУП у ІІ квартале наступныя:
красавік ≈ +7,1%
травень ≈ +5,4%
чэрвень ≈ +3,8%
Вялікі ўнёсак у прабуксоўку эканомікі даюць акурат тыя галіны, статыстыку па якіх закрыў Белстат.