Беларусь думае пра імпарт электраэнергіі з Украіны ў 2015 годзе

Мінэнерга Беларусі разгледзіць магчымасць імпарту 1 млрд кВ.г электраэнергіі з Украіны ў 2015 годзе, але канчатковае рашэнне будзе прынята ў лістападзе-снежні. 



i1oraz_w465h262.jpg

Пра гэта паведаміў 14 верасня журналістам першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Леанід Шанец. Паводле яго слоў, ідуць перамовы з пастаўшчыкамі, але кантракты заключаюцца, як правіла, у лістападзе-снежні. Усяго ў 2015 годзе Беларусь плануе імпартаваць 2,5 млрд кВ.г электраэнергіі, перадае БелТА
Міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык паведаміў раней, што планы па закупцы 2,5 млрд кВт.гадз імпартнай электраэнергіі не канчатковыя, і лічба будзе удакладняцца ў сувязі з рамонтнай кампаніяй і неабходнасцю забяспечыць надзейную працу беларускай энергасістэмы. Паводле яго слоў, пакуль нельга дакладна сказаць, як размяркуюцца аб'ёмы — усё будзе залежаць ад кошту.
У 2014 годзе ў параўнанні з 2012 годам закупляныя звонку аб'ёмы ў Беларусі знізіліся амаль удвая, і гэтай тэндэнцыі мяркуецца прытрымлівацца.
telegraf.by