Беларусь па інфляцыі наперадзе Еўропы ўсёй

Беларусь па ўзроўні інфляцыі знаходзіцца на бясспрэчным першым месцы ў Еўропе. Пра гэта сведчаць дадзеныя Расстата. Са студзеня па верасень 2013 года інфляцыя ў краіне склала 10%.



dvgye_w465h262.jpg

На другім месцы размясцілася Расія (4,7%), на трэцім — Мальта (3,7%), на чацвёртым — Эстонія (2,9%), на пятым — Нідэрланды (2,2%).

У верасні ў параўнанні са жніўнем інфляцыя ў Беларусі склала 1,75. Гэта трэці паказчык пасля Грэцыі (2,5%) і Італіі (1,8 %).

Разам з тым за дзевяць месяцаў цэны знізіліся ў Балгарыі на 1,3%, Латвіі і Грэцыі — на 1,2%, ва Украіне — на 0,6%. У верасні дэфляцыя адзначана на Мальце (0,8 %), у Эстоніі (0,5%), Румыніі (0,4%), Чэхіі, Балгарыі (0,3%), Францыі, Харватыі, Бельгіі (0,2%), Ірландыі (0,1%). Не змяніліся цэны ў Латвіі, Славакіі і Украіне.

telegraf.by