Беларусы 40% даходаў выдаткоўваюць на ежу

Паводле дадзеных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак Беларусі па ўзроўні жыцця, наяўныя рэсурсы ў 2013 годзе ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 6,6 мільёна рублёў у месяц і ў параўнанні з 2012 годам выраслі на 34,4%.



kmtfxt_w465h262.jpg

Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Спажывецкія выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку ў параўнанні з 2012 годам павялічыліся на 32,1% і склалі ў 2013 годзе 4,7 мільёна рублёў у месяц.

Паводле звестак Белстата, у структуры спажывецкіх расходаў доля выдаткаў на харчаванне склала 39,9%, на куплю нехарчовых тавараў — 38,8%, на аплату паслуг — 18,6%.

У 2013 годзе доля хатніх гаспадарак з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэй за бюджэт пражытачнага мінімуму (нацыянальнай рысы малазабяспечанасці) склала 4%, (у 2012 годзе — 4,6%) у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 3,3%, у сельскіх населеных пунктах — 5,9%.

telegraf.by