Больш за 172 тоны прадуктаў. У Расіі затрымалі найбуйнейшую партыю «санкцыёнкі» з Беларусі
Найбуйнейшую партыю санкцыйнай прадукцыі затрымалі бранскія мытнікі на мяжы РФ і Беларусі.
![94ffac6e276c198be5111f0a80c7636d_0.jpeg 94ffac6e276c198be5111f0a80c7636d_0.jpeg](/img/v1/images/94ffac6e276c198be5111f0a80c7636d_0.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як паведамілі ў Федэральнай мытнай службе Расіі, у васьмі фурах было выяўлена больш за 172 тон яблыкаў, груш і памела. Пры праверцы кіроўцы не змаглі падаць неабходныя для перавозкі дакументы, пішуць naviny.online.
«Этыкеткі на скрынях указвалі на паходжанне садавіны з краін, уключаных у санкцыйны спіс. Супрацоўнікамі Бранскай мытні распачата сем спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях», — паведамілі ў ФМС, дадаўшы, што фура з памела, вырабленым у КНР, перададзена Рассельгаснагляду для далейшай праверкі.
Раней Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе заяўляла, што практычна ўся санкцыйная прадукцыя трапляла ў РФ з тэрыторыі Беларусі.