У Мінску затрыманая Ніна Багінская. Абноўлена
Вядомая грамадзянская актывістка была затрымана наўпрост у будынку суда Фрунзенскага раёна Мінска.
Багінская прыйшла на працэс, каб падтрымаць актывістаў, справы якіх разглядае суд, перадаюць праваабаронцы.
Ніна Багінская стала сімвалам беларускага пратэсту і аўтаркай знакамітага выслоўя «Я гуляю!».
Дапоўнена: Ніну Багінскую вывелі з залы суда і вызвалілі.