Брытанская кампанія адмовілася ад паставак камплектуючых для МТЗ
Брытанская кампанія KAB Seating пацвердзіла, што не будзе пастаўляць сядзенні свайму партнёру Мінскаму трактарнаму заводу да таго часу, пакуль у Беларусі не зменіцца бягучая палітычная сітуацыя.
«Я спадзяюся, што гэты невялікі жэст паўплывае на развіццё падзей, і сітуацыя палепшыцца для грамадзян краіны», — перадае словы дырэктара кампаніі Стывена Сенета АФН.
KAB Seating — сусветны лідар у вытворчасці працоўных сядзенняў для розных тыпаў транспартных сродкаў і ўваходзіць у міжнародную групу камерцыйных аўтамабіляў (CVG).
Рэакцыя кампаніі рушыла ў адказ на шматлікія паведамленні аб масавых парушэннях правоў чалавека ў Беларусі і на Мінскім трактарным заводзе ў прыватнасці.