Хроніка пікіруючай Беларусі: мінус 3,9% ВУП за 10 месяцаў
ВУП Беларусі за 10 месяцаў 2015 зваліўся на 3,9% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. У грашовым выражэнні ВУП склаў 716,525 трлн. рублёў.
У студзені ВУП знізіўся на 0,4%, за студзень-люты — на 0,6%, за студзень-сакавік — на 2,1%, за студзень-красавік — на 2,6%, студзень-май — на 3, 0%, студзень-чэрвень — на 3,3%, студзені-ліпені — на 4,0% (3,5% з улікам сезоннага згладжвання), студзень-жнівень —на 3,5%, студзень-верасень — на 3,7%.
Як паведамлялася, падзенне прамвытворчасці за справаздачны перыяд склала 7,1%.
Інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 163,643 трлн рублёў, што на 14,1% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Са згаданай сумы 89,620 трлн. рублёў прыпадае на будаўніча-мантажныя працы (уключаючы работы па мантажы абсталявання —мінус 8% да мінулага года). Затраты на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў складаюць толькі 55,066 трлн. рублёў, што на 25,1% менш у параўнанні з студзенем-кастрычнікам 2014 года.
За справаздачны перыяд уведзена ў эксплуатацыю 4302,6 тыс. кв. метраў жылля, што на 0,7% больш, чым за 10 месяцаў 2014 года.