Чаму кватэры ў Мінску даражэюць два гады запар?

Ужо на працягу 7 кварталаў назіраецца рост цэн на жыллё ў Мінску. Квадратны метр у аднапакаёвых кватэрах на другасным рынку пераваліў за 1,5 тысячы долараў. Чаму так адбываецца, высвятлялі «Беларусы і рынак».

_zylle___ryeltary___pradaecca___horad___minsk__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg

Рост коштаў адбываецца на фоне рэкорднага попыту: у 1 квартале 2024 года Нацыянальнае кадастравае агенцтва зарэгістравала 4 тысячы здзелак куплі-продажу з кватэрамі. Гэта максімум для пачатку года за ўсю гісторыю назіранняў, гаворыцца ў справаздачы ведамства.

Месяц сакавік таксама стаў рэкордным — у Мінску прададзена 1,5 тысячы кватэр.

Усяго за тры месяцы ў Мінску было набыта 287 тысяч квадратных метраў жылля на 206 мільёнаў долараў. Гэтая сума на 20% перавышае паказчык аналагічнага перыяду мінулага года. 

kvatery_minsk_cana.png

 

Метр у аднапакаёўках даражэй 1,5 тысячы долараў

На другасным рынку працягнуўся плаўны рост коштаў, які пачаўся з 2 квартала 2022 года – дынаміку ілюструе графік. Кошт квадратнага метра ў аднапакаёвых кватэрах на другасным рынку перавышае 1,5 тысячы долараў. За год яна паднялася на 9%. 

cana_kvadratnaha_metra_kvatery_u_minsku.png

У новабудоўлях жа ў першым квартале сярэдні кошт квадратнага метра ў аднапакаёвых кватэрах склаў 1 480 долараў — і за год павялічыўся на 14%.

«Улічваючы невялікую долю першаснага рынку ў агульнай структуры здзелак у 2023 годзе, сярэдняя цана ў кожным перыядзе можа залежыць ад уплыву продажаў кватэр у канкрэтных дамах або жылых комплексах, што прыводзіць да штучных «скачкоў» коштаў, але не кажа пра тэндэнцыі на першасным рынку ў цэлым», — тлумачаць у кадастравым агенцтве.

Самая дарагая кватэра па агульнай цане ў 1 квартале была прададзеная за 383 тысяч долараў. Гэта 4-пакаёвая кватэра плошчай 194 квадратныя метры па вуліцы Друйскай.

Самы дарагі квадратны метр аказаўся ў 4-пакаёвай кватэры плошчай 98 квадратныя метры па вуліцы Ратамскай. Тут »квадрат« пакупніку абышоўся ў 3,4 тысячы долараў.

Якія кватэры раскупляюць у Беларусі?

Першасны рынак заняў 11% продажаў у сталіцы. З усіх 455 здзелак 321 здзелка была здзейсненая ў мікрараёне «Мінск Мір».

У новабудоўлях абсалютная большасць прададзеных кватэр — аднапакаёвыя (87%). Іх доля павялічылася на 12 працэнтных пунктаў. Аналітыкі падкрэсліваюць, што траціна з іх маюць плошчу больш за 44 квадратныя метры, гэта значыць, патэнцыйна могуць выкарыстоўвацца як двухпакаёвыя кватэры. На другасным рынку доля аднапакаёвых кватэр склала 41%.

У цэлым кватэры да 35 квадратных метраў займаюць 32% у продажах, і іх доля вырасла ў параўнанні з папярэднім кварталам.

Большасць кватэр (58%) купляліся ў новых дамах, пабудаваных пасля 2010 года. Папулярныя таксама дамы 1960—1970 гадоў — на іх прыйшлося 19% продажаў.