Дацкая сетка Jysk канчаткова сыходзіць з Расіі

Сетка крам Jysk назаўсёды закрывае ўсе свае крамы ў Расіі. Пра гэта "Еўрапейская праўда", паведаміла са спасылкай на рашэнне кампаніі.

kompaniya_jysk_1.jpg

"Мы прыйшлі ў Расію з намерам даць расійскім людзям добрую прапанову. Але ў цяперашняй сітуацыі менеджмент і нашы ўладальнікі не бачаць альтэрнатывы закрыццю нашай дзейнасці ў Расіі", — заявіў генеральны дырэктар Jysk Ян Бег.

У рамках закрыцця Jysk з чацвярга адкрые дзверы сваіх 13 расійскіх крамаў пасля прыпынення продажаў. Адзначаецца, што пасля распродажу асартыменту крамы закрыюцца назаўжды.

Апошнія чатыры тыдні праца крам сеткі ў Расіі была часова прыпыненая, кампанія працягвала плаціць зарплату работнікам.