Даходы бюджэту за студзень–верасень сфармаваныя ў аб'ёме 19,7 млрд рублёў. Гэта амаль 82% удакладненага гадавога плана.
Пры гэтым у бюджэт паступіла 984 млн рублёў падатку на прыбытак і 8,2 млрд рублёў ПДВ, акцызы прынеслі 2,6 млрд, даходы ад ЗЭД — 3,6 млрд.
Выдаткі рэспубліканскага бюджэту склалі 20,8 млрд рублёў. Гэта адпавядае 70% гадавога плана.
Самыя буйныя расходныя артыкулы — гэта фінансаванне агульнадзяржаўнай дзейнасці (10,8 млрд рублёў), сацыяльнай сферы (3,9 млрд), нацыянальнай эканомікі (2,8 млрд).
Паводле
zautra.by