Дэкрэт «аб дармедах» перавыдадуць з «новымі назвай і сэнсам»

Намеснік міністра працы і сацабароны Валерый Кавалькоў распавёў пра далейшы лёс скандальнага дэкрэту.

dekret_2.jpg

Паводле яго, цяпер рыхтуецца дакумент у абсалютна новай рэдакцыі, у якой зменіцца не толькі сэнс дэкрэту, але нават ягоная назва.
Падчас онлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі на тэму лібералізацыі бізнесу чыноўнік заявіў:
«Плануецца, што дэкрэт будзе называцца «Па садзеянні занятасці» і будзе накіраваны на тое, каб органы ўлады аказалі максімальна магчымае садзеяння жадаючым працаваць, каб чалавек мог працаваць альбо быў уладкаваны на нейкае працоўнае месца».

«Асабісты капітал» пра абноўлены дэкрэт №3
Таксама Валерый Кавалькоў патлумачыў, каго будуць адносіць да занятых і не занятых у эканоміцы (такія паняцці ўжываюцца ў новым дэкрэце):
«Будзе залежаць ад таго, ці зʼяўляецца асоба рамеснікам альбо не. Калі чалавек зарэгістраваны ў падатковай, заплаціў збор, то ён зʼяўляецца занятым у эканоміцы, ніхто кантраляваць не будзе, фактычна заняты ён у гэтай дзейнасці ці не. І рэгістрацыя ў ФСАН ужо не абавязковая. Ён вырашыў займацца нейкім відам дзейнасці, быць самазанятым, ён выплачвае стаўку адзінага падатку, значыць, ён заняты ў эканоміцы».
Паводле belsat.eu