Долар у Беларусі аднавіў рост
На таргах БВФБ 21 студзеня курс амерыканскага долара вырас на 80 рублёў да 14 910 рублёў.

Нагадаем, што максімальны афіцыйны курс амерыканскай валюты складаў 15 010 рублёў (таргі 14 студзеня), а потым курс чатыры разы зніжаўся. Так, учора, 20 студзеня, на таргах долар знізіўся да
адзнакі ў 14 830 рублёў.
Еўра таксама сёння вырас: на 70 рублёў да 17 240.
Курс расійскага рубля сёння знізіўся да 228 беларускіх.
nn.by