Долар устанавіў чарговы рэкорд — 15 360
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара скочыў з 15210 да 15360 рублёў. Гэта гістарычны максімум. Курс у абменніках цяпер можа дасягнуць 15670 рублёў.
Сітуацыя звязаная з каціроўкамі на расійскай біржы, дзе амерыканская валюта падаражала да 69 рублёў на фоне магчымага ўвядзення новых санкцый Захаду.
Расійскі рубель тым часам нязначна апусціўся, каб не ўздымаць долар занадта высока ў дзень выступлення Аляксандра Лукашэнкі.
Расійскі рубель знізіўся з 227 да 224,5 беларускіх рублёў.
Еўра вырас з 17 290 да 17 340 рублёў.
nn.by