Доўг "Беларуськалія" ў 1 млрд долараў рэфінансавалі

Sberbank CIB выдаў "Беларуськалію" крэдыт на суму 1 млрд долараў тэрмінам на тры гады. Паслугі па крэдытаванні аказвае Ашчадны банк Расіі. Атрыманыя сродкі беларуская кампанія накіравала на рэфінансаванне дзейнага сіндыкаванага брыдж-крэдыту. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Sberbank CIB.



4pvio_w465h262.jpg

На працягу 2012 Sberbank CIB і "Беларуськалі" ўзгаднялі ўмовы рэфінансавання сіндыкаванага брыдж-крэдыту на суму 1 млрд долараў тэрмінам на адзін год, які быў прадстаўлены "Беларуськалію" ў лістападзе мінулага года Ашчадным банкам Расіі і Еўразійскім банкам развіцця.


Пры абмеркаванні разглядаліся розныя варыянты фінансавання. У выніку перамоваў бакі выбралі фінансаванне з убудаваным валютна-працэнтным свопам, паведамілі ў Sberbank CIB. Гэты варыянт дазволіў атрымаць прымальную для беларускага боку працэнтную стаўку па крэдыце.


Карпаратыўна-інвестыцыйны бізнэс (Sberbank CIB) створаны ў рамках інтэграцыі Ашчаднага банка Расіі і "Тройкі Дыялог".


Як перадаваў “Тэлеграф, кіраўнік Ашчаднага банка Расіі Герман Грэф і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка дамовіліся на сустрэчы 25 верасня аб рэфінансаванні расійскім бокам сіндыкаванага крэдыту "Беларуськалію". Раней кіраўніцтва прадпрыемства заяўляла пра намер 20 верасня 2012 года датэрмінова адначасова пагасіць гэты крэдыт.


telegraf.by