Два беларускія стартапы ўвайшлі ў Топ-100 інавацыйных стартапаў Еўропы

Яны звязаныя з замежнымі мовамі і з фэшн-індустрыяй.

startap_2.jpg

Два беларускія стартапы ўвайшлі ў Топ-100 інавацыйных стартапаў Еўропы.
Гэта GoodStyle і Lingvanex.
GoodStyle – прыкладанне, якое дазваляе атрымаць уяўленне аб тым, як тая ці іншая рэч з каталогаў інтэрнэт-крам будзе выглядаць на пакупніку, а таксама скамбінаваць яе з іншымі таварамі ці нават ужо наяўнымі ў гардэробе карыстальніка прадметамі. Кампанія VIP IT працуе над рашэннямі ў галіне штучнага інтэлекту, якія дазволяць зрабіць анлайн-пакупкі больш эфектыўнымі і менш затратнымі па часе.
Lingvanex – стартап, які дазваляе перакладаць пісьмовыя тэксты, гаворку, тэксты на выявах, тэлефонныя званкі, дакументы на больш за 80 моў.