Гадзіна працы навагодняй ілюмінацыі ў Мінску каштуе 350 рублёў
Навагоднія елкі Мінска запаляць 15 снежня, паведаміў дырэктар УП "Мінгарсвятло" Славамір Грыневіч на прэс-канферэнцыі ў Мінгарвыканкаме.

Крыніца фота: Relax.by
Зіхацець ёлкі будуць да 15 студзеня. Усяго ў гэтым годзе ўпрыгожана 18 алеяў
на асноўных святочных пляцоўках.
"Агні на іх запальваюцца штодня, ілюмінацыя ўключаецца на калядныя і навагоднія святы (на тры дні), стары Новы год", — сказаў Славамір Грыневіч, перадае БелТА.
Адна гадзіну ілюмінацыі каштуе 350 рублёў, паведаміў кіраўнік "Мінгарсвятло". Пры гэтым выкарыстоўваюцца сучасныя светлавыя рашэнні, якія забяспечваюць нізкае спажыванне электраэнергіі.
Паводле telegraf.by